У 2003 годзе споўнілася 450 гадоў з пачатку шырокага рэфармацыйнага руху ў Беларусі. XVI стагоддзе сталася пераломным у грамадска-палітычным, сацыяльным і ідэйным жыцці народаў Еўропы. Большасць еўрапейскіх краін ад пачатку XVI стагоддзя была ахоплена шырокім рухам, накіраваным на рэфармаванне пануючай на той час у грамадстве Рымска-каталіцкай царквы. Гэты рух атрымаў назву Рэфармацыі. Іншая назва рэфармацыйнага руху — пратэстантызм.
У 1553 г. найбагацейшы і ўплывовы ў Беларусі магнат, канцлер і ваявода Віленскі Мікалай Радзівіл Чорны абвясціў, што ён зьяўляецца пратэстантам, прыхільнікам Жана Кальвіна, французскага прапаведніка, які перасяліўся ў Жэневу. Адразу ж у Беларусі і Літве пачалі стварацца пратэстанцкія царкоўныя суполкі. Пры рэфармацкіх абшчынах будуюцца зборы (храмы), школы, шпіталі, друкарні, прытулкі для інвалідаў. Далее »
